Мілінкевіч. Навіны з кампаніі
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
mi_news' LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Saturday, March 25th, 2006 | | 7:18 pm |
Дзень незалежнасці прайшоў па старой лукашэнкаўскай схеме
11-12 тыс чалавек сабралася ўздоўж праспекту Скарыны ў 12:15. Натоўп быў падзелены на 5 частак супрацоўнікамі спецназу, якіх, паводле сціплых падлікаў было 4 тыс. Міліцыянты выштурхоўвалі людзей, білі нагамі. Супрацьстаянне працягвалася паўтары гадзіны. Пасля гэтага быў створаны адмысловы калідор з АМАПу, праз які дэманстранты змаглі выйсці з цэнтру, і накіраваліся на рэзервовае месца правядзенне мітынгу - Сквер імя Янкі Купалы. У скверы сабралася 7000 чал. Выступіў нядаўна вызвалены з турмы Вінцук Вячорка, экс-кандыдаты Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін, палітык і журналіст Сяргей Вазняк, літаратары Уладзімір Арлоў (у яго ўчора засудзілі на 10 сутак сына), Андрэй Хадановіч, дэпутатка польскага Сейму, прадстаўнік Управы КХП-БНФ, сустаршыня Маладога Фронту Сяржук Бахун. Заключнае слова ўзяў Аляксандр Мілінкевіч. На заклік экс-рэктара БДУ Аляксандра Казуліна пэўная частка людзей накіравалася да спецпрыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна. Па дарозе калона была спыненая і разагнаная з ужываннем спецсродкаў. Разгонам кіраваў сам кіраўнік АМАПу Паўлючэнка. Паранена больш за 50 чал. Ад Беларускага тэлебачання паступіла інфармацыя што 2 чалавекі забітыя. Ёсьць непацверджаная інфармацыя, што рыхтуецца інтэрнаванне Аляксандра Мілінкевіча | | Tuesday, March 21st, 2006 | | 4:02 am |
| | Monday, March 20th, 2006 | | 11:00 pm |
| | 10:44 pm |
Моладзь поўная надзеі
Моладзь працягвае скандаваць “Жыве Беларусь”, “Мілінкевіч”. Самыя актыўныя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на парадных падстаўках для сцягоў. Людзі спяваюць песні, кантактуюць. Некаторыя падаграюцца гарбатай з тэрмасаў. | | 10:32 pm |
| | 10:31 pm |
Мiтынг працягваецца.
На плошчы людзей не меншае. Ставяцца новыя i новыя намёты. Моладзь паставiла бел-чырвона-белыя сцягі ў адмысловы парадны каркас на цэнтры плошчы. План: стаяць усю ноч | | 10:22 pm |
Ужо трэцюю гадзіну ідзе мітынг на Кастрычніцкай плошчы.
Сяргей Салаш, які сёння быў вызвалены з турмы на Акрэсціна, выступіўшы на плошчы, сказаў, што за Мілінкевіча на Акрэсціна прагаласавала 90%. Прадстаўнікі руху "Хопіць!" заклікалі прысутных на плошчы прыносіць з дому намёты і разбіць на плошчы палатачны гарадок. Паводле іх, калі на плошчы будуць стаяць не 4, як зараз, а найменей 50 намётаў, то намётавы гарадок не атрымаецца разбурыць. Дэпутат парламенту Нарвегіі, выступаючы на Кастрычніцкай плошчы, заявіў, што вочы свету сёньня прыкаваныя да гэтай плошчы ў Менску. | | 10:20 pm |
Разбітыя 6 намётаў
Усталяваныя першыя чатыры намёты. Вакол іх шчыльным шэрагам стаіць ахова. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ спрабавалі разбурыць намёты, але ахова не дазволіла ім. | | Sunday, March 19th, 2006 | | 7:45 pm |
Мілінкевіч - 25,6%, Лукашэнка - 47%. Мілінкевіч патрабуе другі тур
Сёння на прэсавай канферэнцыі Сяргей Вазняк, кіраўнік прэс-групы аб'яднананых дэмакратычных сілаў, аб'явіў вынікі exit-polla, праведзеныя сёння падчас галасавання на выбарчых участках па ўсяе Беларусі "Левада-цэнтрам". Паводле іх Мiлiнкевiч набірае 25,6%, Лукашэнка – 47%, адпаведна, другі тур непазбежны. | | 7:44 pm |
| | 6:43 pm |
На Кастрычніцкую плошчу ўлада звозіць правакатараў
У гэтыя хвіліны на Кастрычніцкую плошчу прывозяць аўтобусы з людзьмі, сярод якіх і поўны склад Акадэміі МУС. З розных бакоў да плошчы сцягваюцца маладзёны з чырвона-зялёнымі сцяжкамі і півам у руках. Каля будынка Прафсаюзаў стаіць некалькі аўтобусаў з невядомымі ўнутры. Па інфармацыі Штаба А.Мілінкевіча ўлада хоча перашкодзіць мірнаму пратэсту людзей, якія збіраюцца на Кастрычніцкай плошчы ў 20.00, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі. | | 6:22 pm |
Сакратару ЦВК ужо вядома як і за каго галасуюць беларусы
Па дадзеных ЦВК на 14.00 яўка выбарцаў склала 71,1%. Найбольш высокая яўка зафіксавана ў Магілёўскай вобласці 77,5%. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік патлумачыў такую высокую яўку наступным чынам: - Людзі галасуюць за спакой і стабільнасць, а не за дэстабілізацыю і беспарадкі, якія ім прапаноўвае апазіцыя і Захад. Гэта адказ на заклікі апазіцыі выйсці на вуліцу. Лазавік падзякаваў Аляксандру Мілінкевічу за тое, што ён праводзіць такую добрую агітацыйную кампанію і заклікае людзей на плошчу. - Людзі адрэагавалі сустрэчнай рэакцыяй на гэтую прапанову.І таму такая высокая яўка. | | 6:21 pm |
А.Лукашенко готовится покинуть страну
На адрес АФН поступило письмо от анонимного автора, который сообщил о телефонном разговоре Путина и Лукашенко, о трех самолетах в Мачулищах (Мачулищи становятся популярны) и т.д. Предлагаем Вашему вниманию полный текст письма. "Уважаемые независимые СМИ! Информирую вас о том, что более часа назад, у президента Лукашенко состоялся длительный разговор с президентом России Владимиром Путиным. Говорили около 40 минут, о чём - я сказать не могу, мне это неизвестно. Также мне стало известно, что со вчерашней ночи, на аэродроме Мачулищи дежурят три транспортных самолёта и один пассажирский, которые готовы к взлёту в любой момент. Сообщаю также, что в администрации президента перекрыт президентский этаж. Туда никто не входит и не выходит. Дозвониться до комнат на этом этаже невозможно. Нет связи с пресс-секретарём Лукашенко. Сменились охранники, стоят какие-то новые люди, которых я ранее не видел. Уважаемые независимые СМИ, что-то происходит. Неужели паника? Что за самолёт улетел вчера из Мачулищ?" Нет, конечно же лица охранников нам неизвестны, поэтому проверить эту информацию не представляется возможным. В Мачулищи ехать бессмысленно - тем более, что потом могут и в Минск обратно не впустить. Нам удалось с 1-го раза дозвониться руководителю пресс-службы президента Павлу Легкому. Узнав о цели звонка, он усталым голосом посоветовал "не заниматься глупостями". | | 6:20 pm |
Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю
Сёння ў 13.30 кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю. Падчас прэс-каферэнцыі абвесціў вынікі агітацыйнай кампаніі, парушэнні і правакацыі збоку ўлады ў адносінах да актывістаў каманды, казаў пра нагнятанне ўладамі напружанай сітуацыі і пра мірны выхад людзей на вуліцу. - Наша агітацыйная кампанія скончылася сёння ў поўнач. Мы лічым, што ў гэтых умовах, правялі добрую агітацыйную кампанію, падчас якой прапанавалі грамадству рэальную альтэрнатыву існуючаму ладу і дзеючаму прэзідэнту. Кульмінацыяй нашай кампаніі стаў учорашні канцэрт “За Свабоду!”, які прайшоў учора на плошчы Бангалор у Мінску, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. Кандыдат у прэзідэнты казаў пра затрыманні і арышты актывістаў яго каманды, канфіскацыю агітацыйнай друкаванай прадукцыі. - Больш за 450 чалавек былі затрыманыя міліцыяй падчас выбарчай кампаніі, больш за 160 чалавек аштрафаваныя вялікімі штрафамі. Толькі за апошнія 10 дзён 80 чалавек па надуманых абвінавачваннях былі кінуты ў турмы. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага ўчора прафсаюзнага актывіста і журналіста з Гродна Івана Романа. Міліцыя канфіскавала 200 тысяч экзэмпляраў агітацыйнай прадукцыі, якая была выдадзена на грошы ЦВК. Выбарчы працэс праходзіць з парушэннямі заканадаўства, людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, зганяюць на ўчасткі. - Датэрмінова прагаласавала 31,3%, гэта ў два разы больш, чым на мінулых кампаніях. На закрытых участках абвяшчаюць вынікі галасавання, дзе за Лукашэнка прагаласавала 98-100%. Улада дазваляе сабе публічна абражаць кандыдата ад дэмакратычных сіл і ўсю дэмакратычную кааліцыю,- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. Аляксандр Мілінкевіч казаў пра адмысловае нагнятанне напружанасці з боку ўлады і стварэнне атмасферы страху: - У сталіцу ў масавым парадку сцягнуты падраздзяленні сілавых структур. Ужо блакуюцца цэнтр і ўезды ў Мінск, вядзецца слежка і і праслухоўванне тэлефонаў. Некалькі гадзіна таму адбыўся напад на офіс Асамблеі няўрадавых арганізацый. Мы ведаем, што ўлада рыхтуе правакацыі на сённяшні вечар. Але мы спадзяемся, што ў іх хопіць розуму, каб не збіваць і не страляць у мірных грамадзян. Але, калі, не дай Бог пральецца кроў, адказнасць ляжа на сённяшняе кіраўніцтва краіны. | | 6:19 pm |
Экзіт-пол "па-беларуску"
На выбарчым участку на вуліцы Куйбэшава,19 група журналістаў сачыла за правядзеннем экзіт-пулаў, якія праводзіць Экоом. З 12.02 да 12.35 на выхадзе з участка былі апытаныя 19 чалавек, з іх – 16 адмовіліся адказваць, 1 – за Лукашэнка, 1 – за Мілінкевіча, 1 – супраць усіх. Журналісты пакалі дзяўчыне, якая праводзіла апытанне, дадзеныя на 11.00, дзе за Лукашэнка было 83,6% і запыталі ці адпавядае гэта рэчаіснасці. Вось, што яна сказала: - Я не ведаю, можа не, а можа і так. Я не маю права адказваць на гэтыя пытанні. | | 6:18 pm |
Сайт Аляксандра Мілінкевіча зраніцы 19 сакавіка быў узламаны невядомымі. Была ўзламаная сыстэмная база, выдаленае зьмесьціва сэрвэру. Акрамя гэтага IP сайта заблякаваны на доступ з Беларусі. Між тым, сеціўная група А. Мілінкевіча працуе на аднаўленне інфармацыі і сайта і на адбіццё хакерскіх атакаў. Створанае люстэрка сайта:
ЛЮСТЭРКА САЙТА MILINKEVICH.ORG - http://SVABODA.INFO
Для тых, хто будзе на плошчы 19 сакавіка, - створаны wap-пратакол http://cmsdevelopment.com/19/ - для аператыўнай каардынацыі людзей на вуліцах Мінска.
Трымаймася разам! | | 6:06 pm |
Лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ”: Сёння вы працягваеце эстафету свабоды
“Вашым лёсам не павінна стаць апошняя еўрапейская дыктатура. Польшча, Еўропа і ўвесь вольны свет патрабуюць свабоднай і дэмакратычная Беларусі”, - так у лісце да Аляксандра Мілінкевіча і ўсяго беларускага народа, выказаў падтрымку барацьбы за права свабоднага выбару беларусаў лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ” Дональд Туск. “Сёння вы працягваеце эстафету свабоды. Гледзячы з захапленнем на вашую адвагу і мужнасць у барацьбе за універсальные вартасці, мы верым у Вашую перамогу”, - піша Дональд Туск. Лідэр партыі заяўляе, што “Грамадзянская платформа” будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычны рух Беларусі: “Мы хочам Вас запэўніць, што не спынім высілкі, мэта якіх - павышэнне цікавасці ўсяго свету да лёсу Беларусі. Мы будзем Вам стала дапамагаць. Словам і справай”. “Мы з Вамі. Можаце на нас разлічваць, - піша Дональд Туск. - Польскія вуліцы сёння з’яўляюцца сведкамі паўсюднай салідарнасці з Беларуссю. Тысячы палякаў скандуюць у гэтыя дні ў Варшаве, Чэнстахове, Гданьску і Вроцлаве: “Ніхто не задушыць Беларусі!” і “Мінск-Варшава агульная справа!”. Менавіта цяпер узмацняюцца сувязі польска-беларускага сяброўства”. | | 6:06 pm |
Сайт Аляксандра Мілінкевіча зраніцы 19 сакавіка быў узламаны невядомымі. Была ўзламаная сыстэмная база, выдаленае зьмесьціва сэрвэру. Акрамя гэтага IP сайта заблякаваны на доступ з Беларусі. Між тым, сеціўная група А. Мілінкевіча працуе на аднаўленне інфармацыі і сайта і на адбіццё хакерскіх атакаў. Створанае люстэрка сайта: ЛЮСТЭРКА САЙТА MILINKEVICH.ORG - http://SVABODA.INFOДля тых, хто будзе на плошчы 19 сакавіка, - створаны wap-пратакол http://cmsdevelopment.com/19/ - для аператыўнай каардынацыі людзей на вуліцах Мінска. Трымаймася разам! | | 5:20 pm |
Экзіт-пол "па-беларуску"
На выбарчым участку на вуліцы Куйбэшава,19 група журналістаў сачыла за правядзеннем экзіт-пулаў, якія праводзіць Экоом. З 12.02 да 12.35 на выхадзе з участка былі апытаныя 19 чалавек, з іх – 16 адмовіліся адказваць, 1 – за Лукашэнка, 1 – за Мілінкевіча, 1 – супраць усіх. Журналісты пакалі дзяўчыне, якая праводзіла апытанне, дадзеныя на 11.00, дзе за Лукашэнка было 83,6% і запыталі ці адпавядае гэта рэчаіснасці. Вось, што яна сказала: - Я не ведаю, можа не, а можа і так. Я не маю права адказваць на гэтыя пытанні. | | 5:18 pm |
Радыё Беласток будзе перадаваць навіны па-беларуску
У нядзелю 19 сакавіка польскае радыё "Беласток" будзе ад 9-й аж да 16-й гадзіны перадаваць навіны па-беларуску. Штогадзіну выпуск навінаў будзе пачынацца, як звычайна на польскай мове, а другая яго палова – на беларускай, перадусім з паведамлень\нямі адносна выбараў. На Гродзеншчыне радыё "Беласток" чуваць на FM – хвалі 99,4. |
[ << Previous 20 ]
|