Мілінкевіч. Навіны з кампаніі
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends View]
Sunday, March 19th, 2006
| Time |
Event |
| 12:15a |
А.Мілінкевіч: Улада спрабуе запалохаць людзей праз sms-паведамленні
18 сакавіка ў Мінску абаненты СП ТАА "Мабільная лічбавая сувязь" (МЦС) - стандарт GSM 900/1800, гандлёвыя маркі "Velcom" і "Privet" - атрымалі паведамленне наступнага зместу: "Вечарам 19 сакавіка 2006 года на Кастрычніцкай плошчы правакатары рыхтуюць кровапраліцце. Беражыце сваё жыццё і здароўе". Паведамленне прыйшло з нумара (8-029)6-92-00-27, які зараз не даступны. Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што гэтыя sms-паведамленні ёсць правакацыя з боку ўладаў, якая баіцца сваіх грамадзян. - Улада страшэнна перапалохана, яна баіцца мірнага выхаду людзей на вуліцу. Гэта яны правакатары і тэрарысты, калі дасылаюць такія паведамленні. Мы яшчэ раз заяўляем, што гэта будзе мірная акцыя, а калі на ёй з’явяцца правакатары, то мы самі іх будзем здаваць у міліцыю. | | 12:18a |
Аляксандра Мілінкевіча цёпла віталі ў «Кіеве»
Каля 500 чалавек сабралася на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам а 12-й гадзіне ў кінатэатры «Кіеў». Прымалі яго горача. А.Мілінкевіч заявіў, што маніфэстацыя 19 сакавіка будзе выключна мірнай. «Мы ня будзем прарываць кардонаў», – заявіў ён. Ён заклікаў у выпадку любых правакацый здаваць правакатараў міліцыі. Ён прадэманстраваў публіцы фальшывыя ўлёткі, што распаўсюджваліся сёньня ўначы нібыта ад імя дэмакратычных кандыдатаў. Ён таксама ў чарговы раз заявіў, што 12 гадоў кіраваньня Лукашэнку было досыць, каб зрабіць усё, што хацеў, назваў Лукашэнку «стомленым» і заклікаў выбарцаў даць адпачынак «стомленаму чалавеку». Сустрэча была непрацяглай і скончылася да 13-й гадзіны. | | 4:39p |
Ярмошына "дзякуе Дзярждэпу ЗША" за колькасць датэрмінова прагаласаваўшых
У Інфармацыйным цэнтры ЦВК прайшла прэс-канфэрэнцыя старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Л.Ярмошынай. Сп. Ярмошына падзялілася з журналістамі некаторымі лічбамі, якія ёсць у ЦВК. Паводле яе, на 10 гадзінаў раніцы ўжо прагаласавала 39,9% (!), г.зн. 2.804.777 чалавек. Лічбу датэрміновага галасаваньня Л.Ярмошына не агучыла, аднак неафіцыйна стала вядома, што яна сягае 30% выбарнікаў. Нагадаем, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2001 г. датэрміновае галасаваньне складала 14,3%. "За высокі працэнт датэрміновага галасаваньня можна падзякаваць Дзярждэпу ЗША", - чамусьці сказала Ярмошына. Найменш актыўна, паводле звестак ЦВК, галасуюць у Мінску – на 10 гадзінаў раніцы тут прагаласавала 31,8; найбольш актыўна – у Віцебскай вобласці – 44,4%. | | 5:17p |
Аляксандр Мілінкевіч прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Мілінкевіч прагаласаваў на выбарчым участку №13, размешчаным у школе №166 на вуліцы Чэхава ў Мінску. Кандыдат у прэзідэнты ад аб'яднаных дэмакратычных сіл прыйшоў туды разам з жонкай Інай Кулей а 10-й раніцы. Некалькі дзясяткаў журналістаў з розных краінаў свету, а таксама выбарцы, паплечнікі і прыхільнікі віталі спадара Мілінкевіча апладысментамі. Падчас галасавання Аляксандр Мілінкевіч выступіў з кароткай прамовай. Ён яшчэ раз заклікаў усіх прыхільнікаў дэмакратычных зменаў увечары прыйсці на Кастрычніцкую плошчу сталіцы з кветкамі. - Мы будзем гаварыць, як праходзілі выбары, якія шанцы на Свабоду ў нашай краіне. Мы — мірныя людзі, і калі будуць якія правакацыі, то адказнасць за іх ляжа на кіраўніцтва краіны, заявіў Аляксандар Мілінкевіч. | | 5:18p |
Радыё Беласток будзе перадаваць навіны па-беларуску
У нядзелю 19 сакавіка польскае радыё "Беласток" будзе ад 9-й аж да 16-й гадзіны перадаваць навіны па-беларуску. Штогадзіну выпуск навінаў будзе пачынацца, як звычайна на польскай мове, а другая яго палова – на беларускай, перадусім з паведамлень\нямі адносна выбараў. На Гродзеншчыне радыё "Беласток" чуваць на FM – хвалі 99,4. | | 5:20p |
Экзіт-пол "па-беларуску"
На выбарчым участку на вуліцы Куйбэшава,19 група журналістаў сачыла за правядзеннем экзіт-пулаў, якія праводзіць Экоом. З 12.02 да 12.35 на выхадзе з участка былі апытаныя 19 чалавек, з іх – 16 адмовіліся адказваць, 1 – за Лукашэнка, 1 – за Мілінкевіча, 1 – супраць усіх. Журналісты пакалі дзяўчыне, якая праводзіла апытанне, дадзеныя на 11.00, дзе за Лукашэнка было 83,6% і запыталі ці адпавядае гэта рэчаіснасці. Вось, што яна сказала: - Я не ведаю, можа не, а можа і так. Я не маю права адказваць на гэтыя пытанні. | | 6:06p |
Сайт Аляксандра Мілінкевіча зраніцы 19 сакавіка быў узламаны невядомымі. Была ўзламаная сыстэмная база, выдаленае зьмесьціва сэрвэру. Акрамя гэтага IP сайта заблякаваны на доступ з Беларусі. Між тым, сеціўная група А. Мілінкевіча працуе на аднаўленне інфармацыі і сайта і на адбіццё хакерскіх атакаў. Створанае люстэрка сайта: ЛЮСТЭРКА САЙТА MILINKEVICH.ORG - http://SVABODA.INFOДля тых, хто будзе на плошчы 19 сакавіка, - створаны wap-пратакол http://cmsdevelopment.com/19/ - для аператыўнай каардынацыі людзей на вуліцах Мінска. Трымаймася разам! | | 6:06p |
Лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ”: Сёння вы працягваеце эстафету свабоды
“Вашым лёсам не павінна стаць апошняя еўрапейская дыктатура. Польшча, Еўропа і ўвесь вольны свет патрабуюць свабоднай і дэмакратычная Беларусі”, - так у лісце да Аляксандра Мілінкевіча і ўсяго беларускага народа, выказаў падтрымку барацьбы за права свабоднага выбару беларусаў лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ” Дональд Туск. “Сёння вы працягваеце эстафету свабоды. Гледзячы з захапленнем на вашую адвагу і мужнасць у барацьбе за універсальные вартасці, мы верым у Вашую перамогу”, - піша Дональд Туск. Лідэр партыі заяўляе, што “Грамадзянская платформа” будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычны рух Беларусі: “Мы хочам Вас запэўніць, што не спынім высілкі, мэта якіх - павышэнне цікавасці ўсяго свету да лёсу Беларусі. Мы будзем Вам стала дапамагаць. Словам і справай”. “Мы з Вамі. Можаце на нас разлічваць, - піша Дональд Туск. - Польскія вуліцы сёння з’яўляюцца сведкамі паўсюднай салідарнасці з Беларуссю. Тысячы палякаў скандуюць у гэтыя дні ў Варшаве, Чэнстахове, Гданьску і Вроцлаве: “Ніхто не задушыць Беларусі!” і “Мінск-Варшава агульная справа!”. Менавіта цяпер узмацняюцца сувязі польска-беларускага сяброўства”. | | 6:18p |
Сайт Аляксандра Мілінкевіча зраніцы 19 сакавіка быў узламаны невядомымі. Была ўзламаная сыстэмная база, выдаленае зьмесьціва сэрвэру. Акрамя гэтага IP сайта заблякаваны на доступ з Беларусі. Між тым, сеціўная група А. Мілінкевіча працуе на аднаўленне інфармацыі і сайта і на адбіццё хакерскіх атакаў. Створанае люстэрка сайта:
ЛЮСТЭРКА САЙТА MILINKEVICH.ORG - http://SVABODA.INFO
Для тых, хто будзе на плошчы 19 сакавіка, - створаны wap-пратакол http://cmsdevelopment.com/19/ - для аператыўнай каардынацыі людзей на вуліцах Мінска.
Трымаймася разам! | | 6:19p |
Экзіт-пол "па-беларуску"
На выбарчым участку на вуліцы Куйбэшава,19 група журналістаў сачыла за правядзеннем экзіт-пулаў, якія праводзіць Экоом. З 12.02 да 12.35 на выхадзе з участка былі апытаныя 19 чалавек, з іх – 16 адмовіліся адказваць, 1 – за Лукашэнка, 1 – за Мілінкевіча, 1 – супраць усіх. Журналісты пакалі дзяўчыне, якая праводзіла апытанне, дадзеныя на 11.00, дзе за Лукашэнка было 83,6% і запыталі ці адпавядае гэта рэчаіснасці. Вось, што яна сказала: - Я не ведаю, можа не, а можа і так. Я не маю права адказваць на гэтыя пытанні. | | 6:20p |
Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю
Сёння ў 13.30 кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю. Падчас прэс-каферэнцыі абвесціў вынікі агітацыйнай кампаніі, парушэнні і правакацыі збоку ўлады ў адносінах да актывістаў каманды, казаў пра нагнятанне ўладамі напружанай сітуацыі і пра мірны выхад людзей на вуліцу. - Наша агітацыйная кампанія скончылася сёння ў поўнач. Мы лічым, што ў гэтых умовах, правялі добрую агітацыйную кампанію, падчас якой прапанавалі грамадству рэальную альтэрнатыву існуючаму ладу і дзеючаму прэзідэнту. Кульмінацыяй нашай кампаніі стаў учорашні канцэрт “За Свабоду!”, які прайшоў учора на плошчы Бангалор у Мінску, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. Кандыдат у прэзідэнты казаў пра затрыманні і арышты актывістаў яго каманды, канфіскацыю агітацыйнай друкаванай прадукцыі. - Больш за 450 чалавек былі затрыманыя міліцыяй падчас выбарчай кампаніі, больш за 160 чалавек аштрафаваныя вялікімі штрафамі. Толькі за апошнія 10 дзён 80 чалавек па надуманых абвінавачваннях былі кінуты ў турмы. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага ўчора прафсаюзнага актывіста і журналіста з Гродна Івана Романа. Міліцыя канфіскавала 200 тысяч экзэмпляраў агітацыйнай прадукцыі, якая была выдадзена на грошы ЦВК. Выбарчы працэс праходзіць з парушэннямі заканадаўства, людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, зганяюць на ўчасткі. - Датэрмінова прагаласавала 31,3%, гэта ў два разы больш, чым на мінулых кампаніях. На закрытых участках абвяшчаюць вынікі галасавання, дзе за Лукашэнка прагаласавала 98-100%. Улада дазваляе сабе публічна абражаць кандыдата ад дэмакратычных сіл і ўсю дэмакратычную кааліцыю,- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч. Аляксандр Мілінкевіч казаў пра адмысловае нагнятанне напружанасці з боку ўлады і стварэнне атмасферы страху: - У сталіцу ў масавым парадку сцягнуты падраздзяленні сілавых структур. Ужо блакуюцца цэнтр і ўезды ў Мінск, вядзецца слежка і і праслухоўванне тэлефонаў. Некалькі гадзіна таму адбыўся напад на офіс Асамблеі няўрадавых арганізацый. Мы ведаем, што ўлада рыхтуе правакацыі на сённяшні вечар. Але мы спадзяемся, што ў іх хопіць розуму, каб не збіваць і не страляць у мірных грамадзян. Але, калі, не дай Бог пральецца кроў, адказнасць ляжа на сённяшняе кіраўніцтва краіны. | | 6:21p |
А.Лукашенко готовится покинуть страну
На адрес АФН поступило письмо от анонимного автора, который сообщил о телефонном разговоре Путина и Лукашенко, о трех самолетах в Мачулищах (Мачулищи становятся популярны) и т.д. Предлагаем Вашему вниманию полный текст письма. "Уважаемые независимые СМИ! Информирую вас о том, что более часа назад, у президента Лукашенко состоялся длительный разговор с президентом России Владимиром Путиным. Говорили около 40 минут, о чём - я сказать не могу, мне это неизвестно. Также мне стало известно, что со вчерашней ночи, на аэродроме Мачулищи дежурят три транспортных самолёта и один пассажирский, которые готовы к взлёту в любой момент. Сообщаю также, что в администрации президента перекрыт президентский этаж. Туда никто не входит и не выходит. Дозвониться до комнат на этом этаже невозможно. Нет связи с пресс-секретарём Лукашенко. Сменились охранники, стоят какие-то новые люди, которых я ранее не видел. Уважаемые независимые СМИ, что-то происходит. Неужели паника? Что за самолёт улетел вчера из Мачулищ?" Нет, конечно же лица охранников нам неизвестны, поэтому проверить эту информацию не представляется возможным. В Мачулищи ехать бессмысленно - тем более, что потом могут и в Минск обратно не впустить. Нам удалось с 1-го раза дозвониться руководителю пресс-службы президента Павлу Легкому. Узнав о цели звонка, он усталым голосом посоветовал "не заниматься глупостями". | | 6:22p |
Сакратару ЦВК ужо вядома як і за каго галасуюць беларусы
Па дадзеных ЦВК на 14.00 яўка выбарцаў склала 71,1%. Найбольш высокая яўка зафіксавана ў Магілёўскай вобласці 77,5%. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік патлумачыў такую высокую яўку наступным чынам: - Людзі галасуюць за спакой і стабільнасць, а не за дэстабілізацыю і беспарадкі, якія ім прапаноўвае апазіцыя і Захад. Гэта адказ на заклікі апазіцыі выйсці на вуліцу. Лазавік падзякаваў Аляксандру Мілінкевічу за тое, што ён праводзіць такую добрую агітацыйную кампанію і заклікае людзей на плошчу. - Людзі адрэагавалі сустрэчнай рэакцыяй на гэтую прапанову.І таму такая высокая яўка. | | 6:43p |
На Кастрычніцкую плошчу ўлада звозіць правакатараў
У гэтыя хвіліны на Кастрычніцкую плошчу прывозяць аўтобусы з людзьмі, сярод якіх і поўны склад Акадэміі МУС. З розных бакоў да плошчы сцягваюцца маладзёны з чырвона-зялёнымі сцяжкамі і півам у руках. Каля будынка Прафсаюзаў стаіць некалькі аўтобусаў з невядомымі ўнутры. Па інфармацыі Штаба А.Мілінкевіча ўлада хоча перашкодзіць мірнаму пратэсту людзей, якія збіраюцца на Кастрычніцкай плошчы ў 20.00, каб выказаць свой пратэст супраць фальсіфікацыі. | | 7:44p |
| | 7:45p |
Мілінкевіч - 25,6%, Лукашэнка - 47%. Мілінкевіч патрабуе другі тур
Сёння на прэсавай канферэнцыі Сяргей Вазняк, кіраўнік прэс-групы аб'яднананых дэмакратычных сілаў, аб'явіў вынікі exit-polla, праведзеныя сёння падчас галасавання на выбарчых участках па ўсяе Беларусі "Левада-цэнтрам". Паводле іх Мiлiнкевiч набірае 25,6%, Лукашэнка – 47%, адпаведна, другі тур непазбежны. |
|