Ужо трэцюю гадзіну ідзе мітынг на Кастрычніцкай плошчы.
Сяргей Салаш, які сёння быў вызвалены з турмы на Акрэсціна, выступіўшы на плошчы, сказаў, што за Мілінкевіча на Акрэсціна прагаласавала 90%.
Прадстаўнікі руху "Хопіць!" заклікалі прысутных на плошчы прыносіць з дому намёты і разбіць на плошчы палатачны гарадок. Паводле іх, калі на плошчы будуць стаяць не 4, як зараз, а найменей 50 намётаў, то намётавы гарадок не атрымаецца разбурыць.
Дэпутат парламенту Нарвегіі, выступаючы на Кастрычніцкай плошчы, заявіў, што вочы свету сёньня прыкаваныя да гэтай плошчы ў Менску.