mi_news ([info]mi_news) wrote,
@ 2006-03-19 18:06:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ”: Сёння вы працягваеце эстафету свабоды
“Вашым лёсам не павінна стаць апошняя еўрапейская дыктатура. Польшча, Еўропа і ўвесь вольны свет патрабуюць свабоднай і дэмакратычная Беларусі”, - так у лісце да Аляксандра Мілінкевіча і ўсяго беларускага народа, выказаў падтрымку барацьбы за права свабоднага выбару беларусаў лідэр польскай партыі “Грамадзянская платформа ” Дональд Туск.

“Сёння вы працягваеце эстафету свабоды. Гледзячы з захапленнем на вашую адвагу і мужнасць у барацьбе за універсальные вартасці, мы верым у Вашую перамогу”, - піша Дональд Туск.

Лідэр партыі заяўляе, што “Грамадзянская платформа” будзе і надалей падтрымліваць дэмакратычны рух Беларусі: “Мы хочам Вас запэўніць, што не спынім высілкі, мэта якіх - павышэнне цікавасці ўсяго свету да лёсу Беларусі. Мы будзем Вам стала дапамагаць. Словам і справай”.

“Мы з Вамі. Можаце на нас разлічваць, - піша Дональд Туск. - Польскія вуліцы сёння з’яўляюцца сведкамі паўсюднай салідарнасці з Беларуссю. Тысячы палякаў скандуюць у гэтыя дні ў Варшаве, Чэнстахове, Гданьску і Вроцлаве: “Ніхто не задушыць Беларусі!” і “Мінск-Варшава агульная справа!”. Менавіта цяпер узмацняюцца сувязі польска-беларускага сяброўства”.



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…