donbenjamin ([info]donbenjamin) wrote in [info]mi_news,
Сачу за падзеямі, як магу. Шкада, што праца не пазваляе на шмат. Прачытай дэкларацыю беларускаго народа. Усе добра. І я згаджаюся з гэтай дэкларацыяй.
Толькі зноў звяртаюся да ўдзельнікаў мітынга: ня трэба параўноўваць увесь час мітынг і тое, што у гэты час адбываецца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы з "аранжавай" рэвалюцыяй! Гісторыя нам паказвае, што украінская рэвалюцыя не ажыцявіла тое, што плянавала. Гэта нашая справа, гэта нашая гісторыя. Няхай яна і застанецца нашай. Каб нашыя нашчадкі не ябвінілі нас у клёне іншай гісторыі.
А яшчэ, я вельмі ўдзячны Еўрапейскай Радзе за дапамогу. І зноў хачу выказаць свой погляд на гэта. Аб'яднаная Еўропа - могчыма гэта і добра. Але няма чаго туды так моцна імкнуцца.Свабодную Беларусь магчыма пабудаваць і без Еўропы (я маю наўвазе Еўропу як Аб'яднаную Арганізацыю). Усе краіны было сацыялістычнага блеку туды імкнуцца. А навошта? Уступленне ў Еўропу ня будзе такім салодкім, як гэта можа здавацца пачаткова. Еўропа ўвядзе свае санкцыі адносьне гаспадаркі прамысловасьці і г.д. І гэта можа стаць той самай дыктатурай, толькі у іншых колерах. Калі Еўропа сапраўды хоча дапамагчы дэмакратыі і свабодзе перамагчы ў Беларусі. то гэта павінна быць шчырым жаданьнем і не асноўвацца на якіх-небудзь варунках. Гэта мае думкі, якія могуць не адпавядаць сапраўднасьці спраў. Але я таксама маю права на свае слова, таму і пішу.
Мне незразумела, чаму колерам рэвалюцыі стаў блакітны?! Таму, што хтосьці замяніў бел-чырвона-белы сьцяг на джынсавую кашулю? Ці таму, што гэта колер Еўропы? Нічога ня маю супраціў сьцяга Еўропы. Мне ен падабаецца і таму вясіць у маім пакоі на сьцяне. Але зусім не ттаму, што я прыхільнік сеняшняй Еўропы. Сьцяг мне падабаецца таму, што ен узяты з Бібліі. Ініцыятары аб'яднанньня Еўропы паказалі на сьцягу біблейскую сцэну - Багародзіцу ("і знак вялізны паказаўся на небе: жанчына, апраненая ў сонца, і месяц пад нагамі ў яе, і на галаве яе вянок із дванаццацёх зорак" Адкр 12, 1). І яе яны прасілі аб апецы і дапамозе. Потым гэная ідэя ператварылася ў зусім іншую. Тое, што тварыцца у Еўропе мне цяжка назваць здаровай дэмакрацыяй. Таму, яшчэ ра паўтаруся, мне не падабаецца, што беларусы абралі для сваей рэвалюцыі гэты колер (менавіты, колер сучаснай Еуропы). Чаму ня ўзялі колер беларускага народу, беларускай гісторыі, беларускай традыцыі - бел-чырвона-белы? Гэта наш колер і пад гэтым колерам і сьцягам трэба змагацца за лепшы лес Радзімы.
Але не хацелася б, каб мае словы былі прыняты ў якасьці крытыкі апазіцыі. Я яе не крытыкую Сваімі думкаі я падзаліўся. Гэта мае думкі, якія я хачу выказаць. Калі што не зразумела, я магу расказаць падрабязьней.


Advertisement


(Read 3 comments)

Post a comment in response:

From:
Help
Identity URL: 
Username:
Password:
Don't have an account? Create one now.
Subject:
No HTML allowed in subject
   Help
Message:
 
Notice! This user has turned on the option that logs your IP address when posting. Help
Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…