mi_news ([info]mi_news) wrote,
@ 2006-03-20 22:44:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Моладзь поўная надзеі
Моладзь працягвае скандаваць “Жыве Беларусь”, “Мілінкевіч”. Самыя актыўныя вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі на парадных падстаўках для сцягоў.

Людзі спяваюць песні, кантактуюць. Некаторыя падаграюцца гарбатай з тэрмасаў.



(Read 3 comments) - (Post a new comment)


[info]ulliahn
2006-03-21 09:32 pm UTC (link)
зайшла сюды каб пакінуць каментарый з прапановай вярнуць у кола сцягоў на плошчы сцяг Мінска з выявай Маці Божай - Апякункі гораду (і ня толькі :) І патрапіла на прамову ад donbenjamin.
Я згодная з тым, што лес Нашай краіны не залежыць ад шляха Еўропы. І волю Беларусь атрымае толькі, калі запрацуе на волю. Запрацуе сваімі ўчынкамі, а не словамі (не толькі словамі). І кіравацца тут патрэбна моцаю Праўды, а надзею мець на Бога, бо спадзявацца на дапамогу гэтага свету падставы няма:
-- рэальнай дапамогі, лічу, Еўропа аказаць не мае магчамасці (па розных прычынах),
-- Украіна -- сама ў цяжкім і двусэнсоўным становішчы зараз,
-- а Расея -- яна паказала свой твар, ліцэмерны твар "наглядальнікаў" і віншаванняў ад кіраўніцва розных узроўняў, ад некалі незалежных, а зараз калькуючых "беларускі стыль ў тэлебачанні" смі, твар знявагі нашага народу, з якім можна не лічыцца, а толькі трымаць на прывязі для патрэбы, за падачку, памахваючы сцягам саюзнай дзяржавы з выклікаючымі сумненні прыбыткамі. І слова "браты" тут значыцца толькі ў лексіконе прапаганды. Гэта Не Наша TV.
Самі і толькі самі, не чакаючы, што нехта іншы прыйдзе замест нас на плошчу.
Са сцягам Маці Збаўцы.

(Reply to this) (Parent)


(Read 3 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…